Акулін і Дранько-Майсюк на Дзень ведаў

1 верасня  Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі два ўрокі ведаў на Лагойшчыне: у сярэдняй школе вёскі Гасцілавічы і Юркавіцкай СШ. Сваімі ўражаннямі ад выступленняў падзяліўся паэт і бард, намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін: “ Асабіста для мяне выступленне ў Дзень ведаў – асабліва хваляўнічае. Я міжволі вяртаюся ў сваю маладосць, калі пасля заканчэння ГДУ шэсць гадоў настаўнічаў у палескай глыбінцы… Мая памяць дагэтуль захавала ўрачыста-ўзнёслы настрой тых часоў. Гэткі ж настрой на пачатку новага навучальнага года мы пастараліся стварыць вучням і настаўнікам Гасцілавічскай і Юркавічскай школ. Мы гаварылі аб духоўных набытках нашай Бацькаўшчыны, якія ў спадчыну беларусам пакінулі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. І заклікалі юных слухачоў “Быць беларусамі!” кожную хвіліну, кожны дзень, усё жыццё…” Абедзьве сустрэчы адбыліся пры падтрымцы кампаніі “Будзьма”.