Ала Кажэра сустрэнецца са школьнікамі і навучэнцамі Мінска

Пісьменніца Ала Кажэра правядзе ў лістападзе шэраг сустрэчаў з мінскімі школьнікамі і навучэнцамі.

Першая сустрэча пройдзе 19 лістапада ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы чыгуначнага транспарту (вул. Сямашкі, 3). Пачатак сустрэчы ў 14.30.

20 лістапада пісьменніца завітае ў гімназію № 27 горада Мінска, што знаходзіцца па адрасе: вул. Янкі Маўра, д. 10а. Пачатак у 11.05.

А 24 лістапада Ала Кажэра наведае Мінскую дзяржаўную прафесійна-тэхнічную вучэльню будаўнікоў № 24 імя М. А. Кедышкі (вул. Сурганава, 345/3). Сустрэча распачнецца ў 14.45.

Мерапрыемствы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: