Нацыянальны музей Літвы выпусціў альбом фотаздамкаў з Заходняй Беларусі міжваеннага часу

Калекцыя была сабраная этнографкай Марыяй Знамероўскай-Прюферавай — каля 900 фота з Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў 1920-30-х гг.


Enografiniai-vaizdai-Marijos-Znamerovskos-Priuferovas-768x1024.jpg

Як зазначыла доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская ў сваім Facebook: «Пераважна беларускі матэрыял. Гэта выдатная жанчына вывучала рыбалоўства на нашых азёрах, пчалярства. Была загадчыцай Этнаграфічнага музея пры катэдры этналогіі і этнаграфіі Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Дзякуючы ёй мы маем у Музеі старажытнабеларускай культуры выключную па каштоўнасці калекцыю народнага мастацтва».

Кнігу можна набыць па спасылцы.