Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), і яе фальклорны гурт VOLYA выдалі альбом, у якім прадстаўлена беларускае святочнае адзенне канца ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах. Альбом зроблены на падставе адной з найбуйнейшых калекцый беларускіх строяў у свеце па-за межамі Беларусі.
Усе камплекты, якія знаходзяцца ў калекцыі амерыканскай беларускі Волі Дземкі і фальклорнага гурта VOLYA з Сіэтла (сабраны 15 з прыкладна 30 варыяцый народных беларускіх строяў) — тыя самыя традыцыйныя строі, з любоўю сабраныя з розных крыніц, ад беларускіх вёсачак да міжнародных аўкцыёнаў, і адрэстаўраваныя рукамі майстрых.
На сёння ў калекцыі 32 поўныя камплекты жаночага і 3 камплекты мужчынскага адзення з 234 прадметаў і аксесуараў, што датуюцца 1880–1940-мі гадамі, якія вы можаце пабачыць на 140 старонках паўнакаляровага альбому Волі. Падрабязнасці па спасылцы.
Чытайце яшчэ:
Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях. Электронны каталог традыцыйнага беларускага адзення дасяжны на 8 мовах свету