Памёр паэт Мікола Кандратаў

Стала вядома, што ў Мінску на 69-ым годзе жыцця памёр Мікола Кандратаў, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

kandratau.jpg

Мікола Кандратаў нарадзіўся 20 мая 1957 года ў Замосці Талачынскага раёна.

Ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «матэматыка», працаваў на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.

Вершы пачаў пісаць з 1994 г.

Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі: «Возера Рудакова», «Вершы і зоркі», «Кроплі дажджу».