Артэфакты ІІІ тысячагоддзя да нашай эры знайшлі пад вадой археолагі ў Сенненскім раёне

Спецыяльная навукова-даследчая група падводнай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала палявыя работы. Археолагі вывучаюць падводныя напластаванні тарфянікавага паселішча позняга неаліту Крывіна-3, размешчанага ў Сенненскім раёне, паведамляе БелТА.

rchealahicznyia-znachodki-01.jpg

У даследаванні бяруць удзел супрацоўнікі аддзелаў археалогіі першабытнага таварыства, Сярэднявечча і Новага часу.

archealahicznyia-znachodki-01.jpg

«Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, экспедыцыя працуе ў звычайным рэжыме. Сярод першых знаходак — фрагменты посуду, вушка касцяной падвескі, косці звяроў і рыб. Выяўленыя артэфакты датуюцца другой паловай III тысячагоддзя да нашай эры», — расказалі ў Інстытуце гісторыі НАН.