Альгерд Бахарэвіч у кнігарні “логвінаЎ”

02.02.2011 Афіша

Кнігарня “логвінаЎ” на Незалежнасці 37А мае гонар запрасіць вас 9 лютага (серада) на творчую сустрэчу з Альгердам Бахарэвічам, адным з найважнейшых празаікаў свайго пакалення. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы ў выкананні аўтара, задаць пытанні і атрымаць аўтограф.

Пачатак сустрэчы а 19:00. Уваход – вольны.

Альгерд Бахарэвіч – еўрапейскі беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1975 у Менску. Цяпер жыве ў Гамбурзе. Аўтар кніг прозы “Ніякай літасці Валянціне Г.”, “Праклятыя госці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”. Пераклаў і напісаў паслямову да казкіВільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца”.

“Адзінае, што павінен рабіць пісьменнік, — гэта пісаць цікавыя кнігі і не карыстацца ісцінамі, узятымі на пракат. Адказнасць за нацыю я пакідаю розным прарокам‑аматарам, экстрасэнсам ад палітыкі, літаратурным вегетарыянцам і юным фюрэрам…”
Альгерд Бахарэвіч. У інтэрв’ю газеце “Наша Ніва”

Кнігарня “логвінаЎ” (або проста кнігарня “Ў”) знаходзіцца ў дварах за домам “Подзвіг народа…”, што на плошчы Перамогі.