• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.04.2018 | Гісторыя

Аляксандр Доўбік: беларускі дысыдэнт, які даслаў лісты прэзыдэнту ЗША (Відэа)

На канале «Галасы стагоддзя» новая серыя: Аляксандр Доўбік

Кароткі зьмест: Лісты прэзыдэнту ЗША і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі ды Індыі — Перасылка. Мардовія. Лягеры — Зь Цімохам Вострыкавым — «Пацяпленьне»

Аляксандр Сафронавіч Доўбік (6 ліпеня 1921, хутар Сеніца, Слуцкі павет, Мінская губерня, БССР) — 30 сакавіка 2015) — праваабаронца, палітычны вязень у СССР, настаўнік.

Дзед Доўбіка Яўтроп Іванавіч быў асуджаны ў 1933 годзе на тры гады зняволення, а ў 1937 годзе паўторна арыштаваны і ў 1938 годзе расстраляны. Бацька Сафрон Яўтропавіч, які ўцёк у 1920-я гады ў Польшчу, быў арыштаваны ў Клецку ў 1939 годзе і расстраляны ў 1940 годзе. Маці Зося Усцінаўна ў 1930-я гады была выслана ў Караганду (Казахстан), куды і выехалі за ёй у 1937 годзе Аляксандр Доўбік з сястрой Ганнай.

Паступіў на вучобу ў Горны тэхнікум, праз 2 гады перавёўся на курсы падрыхтоўкі настаўнікаў для няпоўных сярэдніх школ пры Карагандзінскім педагагічным інстытуце, якія скончыў у 1940 годзе. 16 верасня 1940 года мабілізаваны. Служыў на караблях Чарнаморскага флоту. Паранены, кантужаны.

Выехаў да маці ў Казахстан. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1943 года зноў мабілізаваны. Служыў на Чорным і Балтыйскім морах. Пасля дэмабілізацыі з ВМФ у снежні 1945 года вярнуўся ў Беларусь. З 1946 па 1947 працаваў настаўнікам у Жухавіцкай няпоўнай школе Мірскага раёна, з 1947 настаўнічаў у Мядзвядскай няпоўнай школе Мірскага раёна. У 1950 годзе завочна скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З 1954 года загадчык навучальнай часткі пачатковай школы ў вёсцы Радунь Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, пазней стаў яе дырэктарам. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.

У лістападзе-снежні 1956 года паспрабаваў праз амбасады ў Маскве накіраваць лісты прэзідэнту ЗША Д. Эйзенхаўэру, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Э. Ідэну і прэм’ер-міністру Індыі Дж. Нэру. У гэтых лістах ён крытыкаваў камуністычную партыю і М. Хрушчова, называў імёны вядомых яму ахвяр рэжыма, прасіў звярнуць увагу, што СССР з’яўляецца сябрам ААН, а «дэкларацыю арганізацыі па правах чалавека не выконвае». У ліпені 1957 года накіраваў ананімны ліст В. Молатаву ў яго падтрымку (у чэрвені Молатаў быў зняты з усіх пасад за спробу змясціць Хрушчова). Лісты былі перахопленыя КДБ. Арыштаваны 15 кастрычніка 1958 года.

22 лістапада 1958 года асуджаны Гродзенскім абласным судом за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» (частка «а» артыкула 72 КК БССР) да 10 гадоў папраўча-працоўнага лагера. Этапаваны ў Дубраўлаг (Мардоўская АССР). Пастановай Прэзідыўма Вярхоўнага суда БССР ад 17 ліпеня 1959 г. тэрмін зніжаны да 5 год. Вызвалены 15 кастрычніка 1963 года. Працаваў настаўнікам у Навагрудскім раёне. Неаднаразова зазнаваў ціск з боку спецслужбаў СССР. У 1972 годзе вымушаны звольніцца з працы. Працаваў у калгасе, на сваёй гаспадарцы.

Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 20 снежня 1991 года. Асабістая справа Д. № п-13359 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобласці.
У 1990-я гады ўдзельнічаў у грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў дэлегатам 1 з’езду ТБМ. У 1994 годзе ўвайшоў у БНФ, агітаваў за Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах. Абіраўся старшынём Карэліцкай раённай суполкі Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій (БААПР), быў сябрам Рады БААПР. Выяўленыя ім імёны ахвяр палітычных рэпрэсій увайшлі ў кнігу «Памяць» Карэліцкага раёна. У гэты час жыў у вёсцы Уша Карэліцкага раёна.
Са студзеня 2003 года пасля цяжкай хваробы і траўмы жыў у Жухавіцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Аўтар мемуараў.


«Галасы стагоддзя» — гэта сьведчаньні людзей, якія жылі ў час нялюдзкіх рэжымаў — фашызму і сталінізму. Галоўная іх віна — яны любілі Беларусь і Свабоду.

Сэрыя відэаінтэрвію «Галасы стагоддзя» — гэта простыя аповеды складаных і трагічных лёсаў удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў. Маленькія фрагмэнты лёсаў вялікіх людзей Беларусі ствараюць мазаіку Краіны, якую Савецкі рэжым хацеў зьнішчыць. Яны перажылі тыя жахлівыя рэжымы і ціха сыходзяць ад нас у лепшы сьвет, але іх галасы будуць гучаць, пакуль жыве Беларусь!

Грамадская ініцыятыва «VivaFutura»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип