Аляксандр Рыбак, які ў межах нашага праекту “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” запісаў беларускамоўную версію сваёй песні “Небасхіл Еўропы”, заспяваў яе ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1” (былы БТ) падчас трансляцыі “Еўрафэсту” — нацыянальнага адборачнага туру на фестываль “Еўрабачанне”, які сёлета адбудзецца ў Баку.
Аляксандр Рыбак не ўдзельнічаў у адборы, а выступаў сярод шэрагу пераможцаў “Еўрабачання” мінулых гадоў.