• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.10.2015 | Асоба Спорт

Аляксандра Герасіменя: «Пагоня» актуальная сёння, як ніколі

Лідарка зборнай Беларусі Аляксандра Герасіменя распавяла пра сваё стаўленне да беларускай мовы і герба «Пагоня». Пра гэта спартоўка распавяла «Народнай волі».

– Вы адна з нямногіх спартовак, хто змог адкрыта заявіць: гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» мне бліжэй за афіцыйную сімволіку. Праблем пасля выказвання сваёй пазіцыі не было?

– Праблем не было. Я не пачула ніводнага папроку з боку чыноўнікаў. Для мяне відавочна, што тыя сімвалы і каштоўнасці, за якія мы прывыклі чапляцца з часоў Савецкага Саюза, – гэта нават не ўчорашні, а заўчарашні дзень. Гэта проста трэба зразумець і жыць сучаснасцю.

Мне здаецца, што старажытны сімвал нашай зямлі – Вялікага Княства Літоўскага – «Пагоня» актуальны сёння, як ніколі. Калісьці вершнікі ВКЛ даганялі захопнікаў, што ўрываліся і рабавалі нашу зямлю. Цяпер нам таксама трэба даганяць – слава Богу, не для ўзброенай сутычкі, а для таго, каб адчуваць сябе роўнымі сярод моцных.

Нам ёсць чаму вучыцца, і гэта абавязкова трэба рабіць, таму што расце толькі той, хто ўмее мяняцца.

Тут лёгка правесці паралель з вялікім спортам: калі хочаш змагацца за золата чэмпіянатаў свету, то трэба быць у курсе сучасных міжнародных методык, не баючыся адмаўляцца ад таго, што калісьці было добрым і перадавым.

Я люблю «мову», як і ўсе нармальныя беларусы. Але ў рэальным у жыцці карыстаюся ёй рэдка. І, скажам, у нашай зборнай ніхто на ёй не гаворыць. А я не настолькі фанатычны правадыр беларускай мовы, каб камунікаваць на ёй 24 гадзіны ў дзень. Хоць ўпэўненая, што родную мову павінен ведаць кожны з нас. І кожны сам вызначае, якім чынам павінен яе паважаць.

Я, напрыклад, люблю чытаць кнігі на беларускай. Мне іх часта дораць. Адну – том з выдання Быкава, папрасіла неяк у Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна ў нашу апошнюю з ім сустрэчу. Вярнуць, зразумела, ужо не змагла і таму пакінула яе як памяць аб гэтым дзіўным чалавеку.

Памятаю, мы неяк прыйшлі ў госці да сям’і Бураўкіных і ўвесь вечар размаўлялі на беларускай – спачатку было цяжкавата, але потым уцягнуліся. Гэта была не толькі выдатная практыка, але і чароўны вечар, які ніколі не забуду. Генадзь Мікалаевіч і яго цудоўная жонка Юлія былі вельмі добра знаёмыя з элітай беларускага грамадства, лепшымі прадстаўнікамі культуры – Машэравым, Быкавым, Барадуліным… Сядзіш, слухаеш іх гісторыі і апавяданні і ловіш сябе на думцы: як жа мала я ведаю пра гэту зямлю, хоць нібыта і праходзіла гісторыю Беларусі ў школе.

Менавіта ад сустрэч з такімі людзьмі пранікаеш любоўю да гісторыі роднай зямлі і людзей, якія яе засялялі, жылі, будавалі, тварылі, – распавяла Герасіменя.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип