Аляксей Чубат. Гліняны чалавек

10.04.2009 Кнігагляд

10-d187d183d0b1d0b0d182
Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 78 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час.