Аляксей Талстоў. Бег

09.04.2009 Кнігагляд

9-d182d0b0d0bbd181d182d0bed183
Бег : раман / Аляксей Талстоў – Мінск : Галіяфы, 2008. – 200 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Раман «Бег» – гэта ў першую чаргу спроба ставіць пытанні, спроба сумнявацца. Героі кнігі – не ўпэўненыя ў будучыні, не ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасць, нематываваны бег сярод крохкіх пейзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй рунтоўнасці. Раман мае заблытаны сюжэт, на фоне якога падзеі падаюцца рванымі і нелагічнымі. Часам чытач можа адчуць няскончанасць думкі. Усё гэта правакуе да роздуму над вечнымі каштоўнасцямі і дробным існаваннем чалавека ў гэтым свеце…