Алесь Камоцкі ў Навагрудку

kamocki_1

Канцэрт-сустрэча з Алесем Камоцкім прайшла ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі 8 жніўня.

Як заўжды, спявак здзівіў сваёй адкрытасцю і неардынарнасцю.

Шматлікія пытанні былі з нагоды паштоўкі Будзьма, дзе артыст выяўлены разам з геніем-паэтам Рыгорам Барадуліным. Публіка папрасіла наступным разам прыехаць менавіта з ім, на што Алесь адразу, пры ўсіх, патэлефанаваў Р. Барадуліну, пасля чаго ўся заля крычала запрашэнне на наступную сустрэчу. Спявак паабяцаў зрабіць яшчэ 3 сустрэчы для такой прыемнай навагрудскай публікі.

Канцэрт адбываўся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: