Алесь Камоцкі з праграмай «Прамінулыя сны»

17.12.2010 Афіша

31-01-11

Праграма, складзеная па замовах найбольш актыўных прыхільнікаў з песень, якая ўвайшлі ў апошнія альбомы Алеся Камоцкага – “ДАХ”, “З БАЦЬКОЎСКАЙ КРУЖЭЛКІ” і “9”, а таксама новага альбома, які пакуль ня мае назвы і толькі яшчэ рыхтуецца да запісу.

Алесь Камоцкі выканае песьні на ўласныя вершы і вершы беларускіх паэтаў, а таксама свае пераклады старых шлягераў.

Да музычнага аздабленьня праграмы маюць спрычыніцца:
Алег Змушка – гітара,
Анатоль Лабанок – кантрабас,
Рыгор Уласаў – баян, саксафон, перкусія.

31 января, понедельник. Театр белорусской драматургии – 19:00