– Яшчэ ў дзяцінстве я ўсвядоміла сябе беларускай. Я нават і не ўспомню, калі і як я гэта зразумела. Бацькі заўсёды дасканальна тлумачылі мне, хто я, хто мае продкі, адкуль яны і чаму я беларуска.
Насамрэч, я нарадзілася ў Расіі, у Маскве. Але так атрымалася толькі праз тое, што мая цяжарная маці на той час была там. Вучылася ва універсітэце разам з бацькам. Яна яшчэ ў дзяцінстве мне патлумачыла, што незалежна ад месца нараджэння я была і буду беларускай. Потым мая сям’я вярнулася ў Мінск. Спачатку я навучалася ў беларуская гімназіі. Пасля паступіла ў ліцэй імя Якуба Коласа. Цяпер навучаюся ў экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава на кафедры імуналогіі. Захапляюся музыкай, рознага кшталту літаратурай, мастацтвам і экалогіяй. Часам пішу вершы, але гэта залежыць ад натхнення ці майго эмацыйнага стану.
Чакаю выхаду поўнага руска-беларускага слоўніка медыцынскіх тэрмінаў.
Алеся Казлова, студэнтка