Па дадзеных навукоўцаў з Даніі і Брытаніі, новы штам каронавіраса «амікрон» распаўсюджваецца хутчэй за папярэднія, але з’яўляецца куды больш бяспечным, чым «дэльта-штам».
Навукоўцы папярэдзілі, што хуткія тэмпы распаўсюджвання новага варыянту віруса ўсё роўна могуць перагрузіць сістэму аховы здароўя, паведаміла газета Financial Times.
Зніжэнне колькасці цяжкіх выпадкаў заражэння, па ўсёй верагоднасці, звязана з тым, што “амікрон” часцей распаўсюджваецца сярод людзей, якія былі вакцынаваны ці ўжо перахварэлі вірусам. Невакцынаваныя людзі застаюцца найбольш уразлівымі для “амікрона”, але колькасць выпадкаў з цяжкім наступствамі ад хваробы сапраўды ніжэй, чым з іншымі штамамі віруса.
У даследаванні навукоўцаў Эдынбургскага універсітэта былі прааналізаваныя дадзеныя па 5,4 мільёна шатландцаў. На падставе гэтых звестак быў зроблены вывад аб тым, што рызыка шпіталізацыі ў выпадку заражэннем “амікронам” на дзве траціны ніжэй, чым пры заражэнні "дэльтай". "Амікрон" стаў дамінуючым штамам каронавіруса ў Шатландыі на мінулым тыдні, паведаміла газета The Wall Street Journal.
З “амікронам” можна не баяцца бальнічнай койкі?
Даследаванне брытанскага Імперскага каледжа паказала, што пры захворванні "амікронам" цяжкіх формаў захворвання было менш на 11% незалежна ад стану здароўя і вакцынацыйнага статусу чалавека.
Дацкая статыстыка паказвае, што для інфікаваных "амікронам" верагоднасць патрапіць у бальніцу ў тры разы менш у параўнанні з іншымі варыянтамі COVID-19. Аднак дацкія эксперты адзначылі, што новы штам хутка распаўсюджваецца сярод маладых людзей, што магло сказіць дадзеныя даследавання.
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь днямі заявіў, што афіцыйна пакуль у краіне «амікрон» не выявілі, але ён дапускае, што вірус ужо мог патрапіць у Беларусь.
Што новага ў Беларусі пра COVID-19?
Прышчапіць супраць COVID-19 можна дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.
Вакцынацыю можна прайсці не раней 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей. У цяперашні час для вакцынавання прапануецца інактываваная вакцына супраць інфекцыі COVID-19 (Vero Cell). Краіна-вытворца Кітайская Народная Рэспубліка.
Першым юным пацыентам, які атрымаў прышчэпку ад каронавіруса стаў 16-цігадовы Раман Паўлавец. Малады чалавек распавёў, што ў лютым едзе «на Чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе ў Турцыю – у складзе Нацыянальнай зборнай. Арганізатары папярэдзілі, што трэба зрабіць прышчэпку ці ўвесь час здаваць ПЦР. Усё ж такі вырашыў, што вакцынавацца зручней і, да таго ж, прэпарат абароніць мяне ад віруса. Кавідам я хварэў год таму – без асаблівых ускладненняў, але ўсё роўна ведаю, як гэта непрыемна». Маці падтрымала гэтае рашэнне сына.
Каронавірус адступае?
Таксама працягваецца перапрафіляванне ложкавага фонду бальніц і аднаўленне аказання планавай дапамогі. Згодна Мінздароўя, у сувязі з тым, што 4 хваля каронавіруса адступае.
Міністэрства паведамляе, што за суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 642 пацыенты з COVID-19, выпісаныя – 493 пацыента.
Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 694 тысяч 226 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Budzma.org нагадвае сваім чытачам, што адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага цячэння з'яўляецца вакцынацыя. Таксама насіце маскі і карыстайцеся антысептычнымі сродкамі.