Сон пра пустэчу, якую пакідаюць пасля сябе людзі.
Беларуская мультыдысцыплінарная мастачка Anastasia Rydlevskaya папоўніла свой творчы сусвет яшчэ адным візуальным выказваннем — на гэты раз кінематаграфічным кліпам на песню Limerence з апошняга альбома Snake Charmer.
Limerence — гэта гісторыя пра пустэчу, якую пакідаюць пасля сябе людзі. Пра адзіноту, бездапаможнасць і цяжар страты. Асноўнымі крыніцамі натхнення для каманды сталі эксперыментальныя фільмы рэжысёраў-сюррэалістаў Маі Дэрэн і Жана Както, якія надзвычай тонка размаўлялі з гледачом праз складана інтэрпрэтаваныя вобразы. А рэжысёры Роберт Эгерс і Ары Астэр дапамаглі знайсці адпаведную кінамову для кліпа. Іх слоўбёрнеры сталі ідэальнай асновай для гэтай гісторыі: паступовае пагружэнне гледача ў падзеі, парушэнне прасторы, сціранне межаў паміж рэальнасцю і ўнутраным светам гераіні, наўмыснае падкрэсліванне фізіялагічнага аспекту смерці — пры ўсёй нерэальнасці таго, што адбываецца.
І хоць гэтая гісторыя — усяго толькі сон, кожны чалавек можа знайсці ў ім часцінку ўласнага ўнутранага болю і зразумець, што прынамсі ў гэтым ён дакладна не адзінокі.