Лявон Вольскі выпусціў душэўнае відэа да песні «Каляды ў Менску».
«Песьня–надзея, песьня–зычэньне, песьня–прадказаньне. Вядома, што на Каляды цуды адбываюцца, мары зьдзяйсьняюцца, і ў гэтай песьні мы таксама крыху памарылі пра цуд на Каляды. Каляды ў Менску. Запальвайце агеньчыкі, націскайце на play і давайце глядзець..», — піша музыка ў апісанні да відэа.