MASHA & Zolotar Nikita выпусцілі сумесны альбом

Беларуская акторка і спявачка Пятровіч Маша (MASHA), якая зараз жыве ў Варшаве, разам з кампазітарам Залатаром Мікітам (Zolotar Nikita), які жыве ў Бельгіі, выпусцілі міні-альбом «VOLUME: Side A».

«VOLUME: Side A»

«Мы ствараем, нягледзячы на тое, што жывем у розных краінах, супольны праект, які спалучае беларускія народныя песні з электроннай музыкай у стылі Dramatic Techno. Тут аўтэнтычныя галасы і старажытныя мелодыі сустракаюцца з тэхна, драматызмам і атмасфернымі электроннымі тэкстурамі, дзе ў кожнай песні — свая асобная гісторыя.

Мы верым, што беларускі фальклор варты не толькі захавання, але і сучаснага пераасэнсавання», — адзначае MASHA.

Альбом дасяжны па спасылцы.