«Вось любім мы, — напісана на сайце студыі «Адліга», — фэстываль беларускамоўнай рэклямы й камунікацыі «ADNAK». І малюем яму новыя лёгі, сайты, посьцеры й флаеры, банэры й шманеры. А фэстываль любіць нас. А каб ніхто з зайздросьнікаў-недабразычліўцаў не падкапаўся й не плявузгаў пасьля, дык ёсьць дамоўленасьць, што на кожным «ADNAKу» нас будуць засужываць (ад слова «засудзіць») і катэгарычна гран-проў ня ўручаць. Вось і апошнім разам на «ADNAK-2011» нашыя работы абачліва ўганаравалі 5 разоў і, натуральна, ніводнага першага месца на людзях ня далі.»