• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.09.2015 | Асоба

Андрэй Макарэвіч: Беларусь – краіна з выдатнымі людзьмі і прыродай

Вядомы расейскі музыка – часты госць у Беларусі.

Андрэй Макарэвіч распавёў выданню bolshoi.by пра адрозненні паміж беларусамі і расейцамі і пра тое, навошта выканаў песню па-беларуску.

– Ваш бацька, Вадзім Рыгоравіч, быў, як пішуць, не толькі архітэктарам, але і музыкам-аматарам. Да якой музыкі ён прывучаў вас у дзяцінстве?

– У тым і справа, што не было адчування, быццам ён мяне адмыслова да нечага прывучаў: гэта ў мяне тут жа выклікала б абурэнне. Проста ён сам вельмі любіў музыку і слухаў яе ўвесь час. А я слухаў разам з ім, таму што жылі мы даволі цесна і нікуды не дзенешся. Ён слухаў класіку, слухаў Рахманінава, Скрабіна, Глена Мілера, джаз. Ну, увогуле, усё новае, што з’яўлялася. Калі з’явіўся Раберціна Ларэці – ён прынёс пласцінку, з’явіўся Даменіка Мадуньё – ён прынёс пласцінку. З’явіўся Рэй Чарльз – зноў прынёс пласцінку. З «Бітламі» таксама ён мяне пазнаёміў. Бацька гуляў велізарную ролю ў маім выхаванні.

– Пагаворваюць аб тым, што ў яго, як у архітэктара, былі вялікія сувязі. Гэта так?

– А якія сувязі? Ён быў звычайным шараговым выкладчыкам, архітэктарам. Ніколі б ён не стаў мяне куды-небудзь прыладжваць – гэта не той чалавек.

– Няўжо ў 1974 годзе, калі вас адлічвалі з Маскоўскага архітэктурнага інстытута, бацька нават не заступіўся за вас?

– А як ён мог заступіцца – пайсці да рэктара і сказаць: «Вазьміце майго сына назад»? Рэктар тады сядзеў, абхапіўшы галаву рукамі, і не хацеў мяне адпускаць. Вучыўся я добра. Але … Прыйшло закрытае ўказанне з гаркама партыі прыбраць усіх музыкаў у сувязі з прыездам Ніксана і адправіць іх у войска. Дзякуй богу, што ў войска не адправілі.

– А вы не шкадуеце, што не «схадзілі ў войска»? Кажуць, мужчына павінен адслужыць.

– Не, ніколі пра гэта не шкадаваў. А ёсць такія людзі, якія пра гэта шкадавалі? Проста не трэба рабіць глупствы па-за залежнасці ад таго, служыў ты ці не.

– Вы – чалавек, які паспеў спазнаць дзве эпохі: савецкую і постсавецкую. Што вас раздражняла ў савецкай сістэме?

– Хлусня, пастаянная хлусня і адчуванне канцлагера. Сістэма забаронаў, прыхаваных хлуснёй.

– Тады можна зрабіць выснову, што цяперашні час не моцна адрозніваецца ад савецкага?

– Увогуле адрозніваецца. Мы ж з вамі пра гэта размаўляем. Паспрабаваў бы я з вамі пагаварыць пра тое, што мне не падабаецца ў савецкай сістэме, у савецкі час! За мной бы прыехалі праз гадзіну.

– А цяпер вы, жывучы ў Расеі, нічога не баіцеся?

– Не ведаю, як наконт «нічога». У крайнім выпадку, я ўважаю сябе грамадзянінам, які мае права выказваць сваю пазіцыю.

– 20 жніўня 1991 вы таксама выказвалі сваю пазіцыю, выступаючы на барыкадах перад абаронцамі Белага дома. Якіх пераменаў чакалі? Рэальна разумелі, што адбывалася?

– Я вельмі не хацеў, каб зноў прыйшлі да ўлады камуністы і кадэбэшнікі, вельмі не хацеў, таму што як бы ўжо гэта спазналі. Таму разумеў, што ўсё, што адбываецца тычыцца, апроч усяго іншага, майго асабістага жыцця, маёй асабістай будучыні.

– Палітыка суправаджае вашу музыку. Гэта выпадковасць або заканамернасць?

– Я не думаю, што палітыка суправаджае маю музыку. Я яе сам за сабой не клічу. Мяне палітыка, калі шчыра, мала цікавіць. Можа, у каго што баліць, той тое і чуе. Я заўсёды пра людзей пішу.

– Раней вы спявалі пра «лялькі», «скрыжаванне», «флюгер» і г.д. Стылістыка сучаснага звароту да расейцаў змянілася ў многіх. З’явіліся «мухі», «катлеты», «глісты». Гэта «душы мізарнець сталі»?

– Вы ведаеце, я не займаюся аналізам таго, што раблю. Я стараюся рабіць так, каб мне самому не было сорамна за тое, што я напісаў. А разбіраць па костачках – не мая задача.

– Скажыце шчыра, няўжо сапраўды не было ніводнага творчага моманту, пра які б вам давялося шкадаваць?

– Было некалькі непрыемных момантаў, калі ў 1982 годзе ў фільме «Душа» або ў 1985-м у «Пачні спачатку» рэдактура запатрабавала замяніць некалькі слоў у вядомых песнях. «Вагонные споры — последнее дело, и каши из них не сварить» – ага, сядзяць людзі ў цягніку і спрачаюцца за чаркай кашы! Але я разумеў, што калі не замяніць пару слоў, то не будзе гэтай песні ў фільме, а значыць, не будзе і фільма, а фільм на выхадзе. Я не хацеў падводзіць вялікую кампанію на чале з рэжысёрам. Гэта было даволі брыдка, шчыра скажу …

– Магчыма, я зраблю вам яшчэ раз «брыдка», згадаўшы пра сённяшнія стасункі Расеі з Украінай і вашу пазіцыю ў гэтым пытанні. Сёння Расея стаіць на скрыжаванні, і вы не з ёй. Чаму?

– Таму што мяркую, што так ідуць справы. Калі вы хочаце мяне пераканаць, у вас нічога не атрымаецца.

– Які шлях, на вашу думку, правільны для яе?

– Я не палітолаг і не прарок. Кожны павінен займацца сваёй справай – я пішу песні і малюю карціны. Не люблю пустую балбатню на незразумела чыім месцы.

– Ці ёсць шанец ва Украіны стаць свабоднай дзяржавай?

– Безумоўна.

– Што для гэтага трэба зрабіць?

– Вы зноў хочаце мяне ў палітпрарокі запісаць. Няхай яны думаюць самі, там шмат разумных людзей.

– Ці чакалі вы такога масавага непрымання вашых каштоўнасцяў, калі выказвалі ўголас сваю пазіцыю?

– Масавага непрымання кім, давайце высветлім. Тое, што два дзесяткі аплачаных троляў сядзяць у інтэрнэце і выказваюць масавае абурэнне, – мяне гэта мала цікавіць. Я бачу каласальную падтрымку маёй пазіцыі. Да мяне падыходзіць маса людзей, прыходзіць маса лістоў. Мне кажуць дзякуй, незразумела за што, праўда. Я ж нічога для гэтых людзей не зрабіў. Так што я моцна сумняваюся з нагоды «масавага» абурэння.

– Але няўжо скасаванне канцэртаў вас не хвалюе?

– Хвалюе, вядома. Непрыемна, ведаеце, калі вам перашкаджаюць працаваць.

– Вядома, прабачце за пытанне пра грошы. А сябры не здрадзілі вам у такі складаны момант?

– Усе мае сябры без выключэння засталіся са мной, і з імі нічога не адбылося.

– Нам, малодшаму пакаленню, што ўважае вас сваім кумірам, хочацца пачуць адказ на пытанне: «Як жыць цяпер? Маўчаць? Выступаць? З’язджаць?»

– Кожны наважвае для сябе. Жыць трэба самастойна і аддаваць сабе справаздачу за свае думкі і дзеянні. Жыць чужым розумам бескарысна. Таму не трэба пытацца ў мяне парады. Не бывае двух жыццёвых шляхоў аднолькавых. І змалёўваць сябе з кагосьці першапачаткова бессэнсоўна.

– Вы часты госць у нашай краіне. Чым Расея адрозніваецца ад Беларусі?

– Гэта занадта сур’ёзнае пытанне, каб я з ходу на яго адказаў. Ва ўсякім выпадку, калі казаць пра людзей, то падабенства я бачу больш, чым адрозненняў. Прырода ў вас у значна лепшым стане. Гэтаму я зайздрошчу. У нас, вядома, страшна што дзеецца з экалогіяй.

– А як жа наша «памяркоўнасць, талерантнасць, цярпiмасць»?

– Я не ўмею думаць класавымі катэгорыямі. Ваня Іваноў – з добрым характарам, а Коля Пятроў – з дрэнным. Яны могуць быць і ў Беларусі, і ў Расеі.

– Тады дапоўніце выказванне: «Беларусь для вас – гэта …»

– Радзіма майго бацькі, дзеда, прадзеда, прапрадзеда. Краіна з выдатнымі людзьмі, выдатнай прыродай.

– Радасна было пачуць песню на “беларускай мове” ў вашым выкананні. Як нарадзілася такая ідэя?

– Гэта прапанова хлопцаў з «Будзьма беларусамi!». Мне падалася гэтая ідэя добрай і больш чым натуральнай, бо трэба ўсё ж такі нейкія пазыкі вяртаць хоць бы продкам сваім.

– Ці не плануеце запісаць альбом на «мове»?

– Не, не настолькі добра ёй валодаю. Дарэчы, на «мове» казаць досыць складана. Гэта першае. А па-другое, у вас шмат добрых музыкаў, якія пішуць песні на беларускай. Вось няхай яны гэтым займаюцца.

– Ёсць адчуванне дыскамфортнага хвалявання: як сустрэнуць у Беларусі, як пройдзе канцэрт?

– Не.

 

bolshoi.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

У новым выпуску рубрыкі «Гітара Мулявіна» паразважаем пра ўстойлівыя вобразы вадзянікоў, лесавікоў і русалак, бо два...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип