• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2022 | Грамадства

Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»

Беларускі праваабаронца Андрэй Мядзведзеў працуе ў незалежнай журналістыцы з 2016 года. Пасля падзеяў 2020 года быў вымушыны ўцякаць з Беларусі ва Украіну. Там Андрэй знаходзіцца па сённяшні момант і намагаецца дапамагчы суседям вызваліць сваю зямлю ад захопнікаў. «Зялёны партал» паразмаўляў з ім пра тое, як змянілася станаўленне украінцаў да беларусаў адразу пасля вайны, і якое яно зараз, і пра тое, ці ёсць надзея, што вайна хутка скончыцца.


15.jpg

— Чаму вы з’ехалі з Беларусі?

— Калі пачаўся прававы дэфолт, тэрор незалежнай журналістыцы i грамадскасці, я чакаў, што прыйдуць i да мяне. Першы ператрус у мяне быў яшчэ ў лютым 2021. I у ліпені, калі па БТ заявілі, што будуць праводзіць зачыстку. Я з’ехаў з Рэчыцы ў суседні горад Калінкавічы, дзе была кватэра маёй маці. Калі былі выбары 2020, я быў на іх назіральнікам і мяне ўжо шукалі.

17 ліпеня 2021 года да Андрэя ў кватэру прыйшлі людзі ў цывільным. Яго забралі на допыт ў КДБ, вывезлі з хаты ўсю тэхніку.

— Прымусiлі запісаць пакаяльнае відэа, выдаліць з тэлеграма канал майго сайта «Палеская вясна». I патрабавалі ад мяне падпісаць паперку аб супрацы, каб выпусціць. Я гэтую паперку падпісаў, але вырашыў з краіны адразу з’язджаць. Знайшоў магчымасць выехаць і пешкам 19 ліпеня перайшоў расiйска-украінскую мяжу і такім чынам патрапіў ва Украіну.

Знаходзячыся ў Беларусі, Андрэй займаўся праваабарончай дзейнасцю: наведваў суды, дакументаваў здзекі і ціск на людзей. Калі з’ехаў, на радзіме засталася ня толькі маёмасць, але і справа, якой займаўся.

— У Беларусі застаўся сайт, які я вёў, таму што праблемна яго весці з іншай краіны. Да самага апошняга дня, калі мяне затрымалі, я займаўся праваабарончымі справамі, маніторынгам судоў у Беларусі. Збіраўся ехаць на суд у Мазыры, і так сама быў на папярэднім судзе, таму мяне і знайшлі вось там.

Зараз мне так сама цікава гэтая тэма, я хачу быць карысным тым людзям, якія засталіся ў Беларусі. Я часам дапамагаю, калi хто да мне звяртаецца праз інтэрнэт, але разумею, што гэта не тое, калi я б сам мог там быць.

...Акрамя гэтага, ад самых выбараў і да лета я займаўся дакументаваннем катаванняў, якія адбываліся ў Мазыры. Гэта быў цэнтр катаванняў, які праславіўся на ўсю краіну тым, што шмат людзей збілі. I людзі там былі вельмі скалечаныя, і жанчыны і дзяўчыны, і асабліва хлопцы. I калі ты слухаеш і запісваеш, што адбывалася з людзьмі — гэта вельмі складана маральна, адчуваеш нейкае расчараванне ў справядлівасці свету.

Ва Ўкраіне Андрэй некаторы час жыў у Доме правоў чалавека ў Чарнігаве, пасля з жыллём дапамог Free Belarus Center.

— Мне патэлефанавала знаёмая, з якой я пазнаёміуся ў Тбiлiсі і прапанавала працу на «Радыё Ўнэт». Польскае радыё ў якога ёсць беларуская рэдакцыя. У Кіеве да пачатку вайны ў нас была студыя, адкуль мы выходзiлі ў эфір i вялі праграмы беларускія. I зараз я так сама на ім працую.

24 лютага быў мой ранiшнi эфір. Я ўстаў а палове на пятую, паснедаў. I выклікаў таксоўку. Наша студыя месцілася на Подоле — гэта раён у Кіеве. I калі я ўжо ехаў на таксі пачуўся першы выбух, гэта было прыблізна пяць гадзін раніцы.

Я пачаў чытаць чаты ў тэлеграме, і людзі так сама чулі гэтыя выбухі і на Абалоні, і іншых раёнах. Прыехаўшы на працу а шостай гадзіне, мы пачалі весці эфір. I пад час першай гадзіны эфіру адбылося яшчэ два выбухі.

Памяшканне, у якім знаходзілася студыя, літаральна скалыхнулася. Калі эфір скончыўся, гэта была амаль дзявятая гадзіна, і я ішоў да метро, насустрач мне ішлі людзі, якіх мабiлізоўвалі ў войска. У іх быў сур’ёзны засяроджаны выгляд твару, заплечнікі. Мабыць яны ішлі ў цэнтр камплектавання, гэта зараз так называецца ваенкамат.

Увесь праспект, які вёў на выезд з Кіева, стаяў у заторы ўжо. I першы дзень быў трошкі такі калапс. Некаторыя крамы зачыніліся. Ужо пачыналі выць сірэны паветранай трывогі і недзе далекавата былі чутны выбухі. Мабыць з таго боку, дзе расейцы спрабавалі ўзяць Гастамельскі аэрапорт. Але калi яны падышлі бліжэй да Кіева і мабыць бамбiлi Бучу, то ўжо здавалася, што гэта недзе ў горадзе, бо дрыжэла шкло, посуд на стале. Гэта было ўжо дзесьці на другi дзень.

Я паспрабаваў спусціцца ў падвал — там было простае сховішча, а больш трывалае было ўжо ў метро. Але мне ў гэтым падвале не вельмі спадабалася i праз некалькі гадзін я вярнуся ў кватэру рабіць свае справы, тым больш што я не бачыў, што нешта рвецца каля нас.

I у мяне не было такога страху да таго, што маглі разбамбіць, шчыра кажучы. Калі я параўноўваў свой маральны стан ў Беларусі ўлетку 2021 года і тое, што я адчуваў у лютым ва Украіне, гэта неба і зямля. Таму што калі ў цябе патрапіць тая ракета, то патрапіць і патрапіць.

Я лічу, што выканаў усе свае жыццёвыя прызначэнні: дзіця выгадаваў, жытло ёсць, а ўжо дрэваў за жыццё панасаджаў — то і не злічыць. А калі я быў у Беларусі, то кожны пад’езд машыны да падʼезда, — зазіраеш у вакно, што там падʼехала. I увесь час на такіх нервах і чакаеш, што за табой прыйдуць і невядома, што з табой будуць рабіць. I гэта вельмі напружана.

У Кіеве Андрэй Мядзведзеў знаходзіўся да таго моманту, пакуль не адключылі электрычнасць, а разам з ім і інтэрнэт. Страціўшы магчымасць працаваць і сачыць за навінамі, Андрэй паехаў да знаёмых у Заходнюю Украіну.

— Чаму вы вырашылi застацца ва Ўкраіне, а не з’ехаць?

— Па-першае, у мяне было такое ўражанне, што куды я, туды і ўсялякая навала за мной едзе: паеду ў Польшчу і туды Пуцін прыйдзе (жартуе). Я прыехаў у Тэрнопаль і пабачыў, што горад жыве звычайным жыццём, хаця тут адбываюцца паветраныя трывогі. За ўвесь гэты час быў адзін абстрэл (на 15.04. 2022).

Пакуль я не бачу крытычнай сітуацыі, каб пакідаць Украіну. Лепей я буду рабіць штосьці карыснае для гэтай краіны. Удзельнічаць тут у валанцёрскіх справах. I тое што я тут бачыў, што ўсе займаюцца тым, каб забяспечваць, падтрымліваць войска.

I тое, што мяне кранула да слёз: прыбягае бабулька, прыносіць цэлы рондаль варэнікаў — толькі што звараных, закручаных у коўдру. I кажа да хлопцаў, якія грузяць, да кіроўцаў: «Швідчэ, швідчэ, бо пастынуць варэнiчкі. Я хачу, каб салдацiкі там на перадавой іх тэплiнкiмі пайілы.

— Ці змянілася станаўленне украінцаў да беларусаў пасля вайны? I калі змянілася, то ў які бок?

— За гэтыя месяцы стаўленне да беларусаў значна змянілася. Калі я ехаў у цягніку і нават калі размаўляў з суседзямі ў тым падвале, яны разумелі, што тыя ракеты ляцяць з Беларусі, што на Абалонь прыехалі гэтыя БТРы з Беларусі. I яны гаварылі: «Як, чаму? Чаму вы дазваляеце? Чаму не выходзіце?». I я тлумачыў, што мы выходзілі, і што там выходзіць няма каму, і гэтак далей. Што я выходзіў, але я зараз тут.

Гэтыя людзі не тое, што варожа ставіліся, яны проста не разумелі. Яны рабілі шырока расплюшчаныя вочы і гаварылі: «Ну як жа? Мы ж сябры, мы ж браты, як вы гэта дапускаеце?»

За гэтыя месяцы стварыўся батальён імя Кастуся Каліноўскага, адбывалася рэйкавая вайна, у Беларусі затрымана шмат людзей, ў валантэрстве ўдзельнічае шмат беларусаў. I гэта стала вядома, і мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём.

— Ці ёсць надзея, што вайна скончыцца? Хацелася б некалі вярнуцца ў Беларусь?

— У мяне не тое што надзея, што Украіна пераможа, у мяне ўпэўненасць, што яна ўжо перамагла.

Я ўпэўнены, што Украіна пераможа. Але можа быць розны ўзровень перамогі. Я спадзяюся, што яна будзе разбуральная для Расеі і яе ўлады, і калі будзе такі вынік, то ён будзе разбуральны і для беларускай улады. Як ланцуговая рэакцыя і наша перамога ў Беларусі.

Але яна аўтаматам не прыйдзе, нам трэба будзе вяртацца і даціскаць гэтых узурпатараў улады. Але я ўпэўнены, што мы пераможам разам з украінцамі. Гэта гістарычна так склалася, што мы перамагалі гэтую таталітарную сістэму.

Дзіна Вярба, «Зялёны партал»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM