Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасці ў адстойванні свабоды публікацыі. Сёлета ў яго ўвайшлі пяць чалавек і арганізацый, якія прадэманстравалі стойкасць і адвагу перад тварам цэнзуры і прыгнёту, увасабляючы дух прэміі. Сярод іх і беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч.
Прэмія Voltaire з’яўляецца ўшанаваннем свабоды публікацыі, без якой многія формы свабоды выказвання былі б немагчымыя. Выдаўцы, якія забяспечваюць аўтараў інструментамі для распаўсюджвання іх ідэй, бяруць на сябе тыя ж рызыкі, што і самі пісьменнікі.
«Выдавецтва Янушкевіча кідае выклік уціску свабоды публікацыі ў Беларусі, дзе выдаўцы сутыкаюцца з пераследам, штрафамі і арыштамі за публікацыю кніг з крытыкай улады. Дырэктар Андрэй Янушкевіч сутыкнуўся з адвольнымі затрыманнямі, канфіскацыяй кніг і прызнаннем іх «экстрэмісцкімі». У 2023 годзе ён быў вымушаны ўцячы ў Польшчу, дзе працягнуў выдавацца і адкрыў кнігарню ў Варшаве.» — гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце прэміі.
Старшыня Камітэта IPA па свабодзе публікацый Крыстэн Эйнарсан адзначыла: «Сёлетні шорт-ліст паказвае, наколькі важныя выдаўцы для гарантавання свабоды выказвання і ролю, якую яны адыгрываюць у свабодзе чытання. Мы дзякуем ім усім за іх адвагу.»
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (International Publishers Association, IPA) - гэта вядучая міжнародная арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы выдавецкай супольнасці па ўсім свеце. Заснаваная ў 1896 годзе, IPA аб'ядноўвае нацыянальныя асацыяцыі выдаўцоў і асобныя выдавецтвы з розных краін, садзейнічаючы развіццю і абароне выдавецкай індустрыі на глабальным узроўні.
Разам з Андрэем Янушкевічам у шорт-ліст уключаныя:
Цырымонія ўручэння прэміі IPA Prix Voltaire 2024 адбудзецца на 34-м Міжнародным кангрэсе выдаўцоў у Гвадалахары, Мексіка, з 3 па 6 снежня 2024 г.