Анімацыйная студыя «Воблака» паказала трэйлер першага сезона мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Каманда анімацыйнай студыі «Воблака» на працягу 6 месяцаў працавала над стварэннем дзіцячага мультсерыяла на беларускай мове для відэасэрвісу VOKA.


«Maryla. U pošukach dziŭnikaŭ»

«Намі было створана 4 серыі, агульным хранаметражам каля 21 мін.

Мультсерыял апавядае пра неверагодныя прыгоды вясёлай беларускай дзяўчынкі Марылі з вельмі багатай фантазіяй.

За аснову сюжэту была ўзята беларуская народная казка, сюжэт якой у працэсе быў перапрацаваны на 90 працэнтаў.

Вывучана вялізная колькасць казачнай, гістарычнай і міфалагічнай літаратуры Беларусі, каб беражліва інтэрпрэтаваць легенды і ўнесці ў нашу распрацоўку», — напісала каманда студыі «Воблака».


Серыял даступны на афіцыйным сайце VOKA  для бясплатнага прагляду па спасылцы пасля рэгістрацыі.