27 лютага ў рэспубліканскі пракат выйшла прапагандысцкая карціна «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў» для самых маленькіх гледачоў, піша reform.news.
Скрын з трэйлера анімацыйнай стужкі
«Фільм складаецца з шасці эпізодаў, у якіх даступнай для маленькіх гледачоў мовай расказваецца пра важныя дзяржаўныя святы Беларусі, а таксама тлумачыцца значэнне дзяржаўнай сімволікі», — гаворыцца ў анатацыі да новага прадукту Нацыянальнай кінастудыі.
Прычым у пералік пяці важных беларускіх дзяржаўных святаў стваральнікі фільма ўключылі Дзень народнага адзінства і Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Скрыншот з трэйлера анімацыйнай стужкі
«Фільм знаёміць са шматдзетнай сям’ёй, у якой бацькі і дзядуля тлумачаць малодшаму пакаленню значэнне і важнасць такіх свят, як Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства. Таксама дарослыя тлумачаць дзецям сутнасць такіх важных дзяржаўных сімвалаў, як флаг, герб і гімн», — даецца кароткае апісанне 17-хвіліннай стужкі.
Скрыншот з трэйлера анімацыйнай стужкі
Над стужкай працавалі беларускія аніматары: Канстанцін Андрушачкін, Ірына Тарасава, Таццяна Нагорская, Алена Турава, Наталля Касцючэнка.
Пракат фільма запланаваны да 15 сакавіка — Дня Канстытуцыі.