Пачаўся набор на экспрэс-курс для НДА, якія хочуць атрымаць практычную падрыхтоўку да прэзентацый на публічных імпрэзах.
Што ў праграме?
У межах курса адбудзецца два анлайн-трэнінга, пад час якіх:
• польскія калегі прэзентуюць свой досвед удзелу фэстах,
• удзельнікі_цы распрацуюць план прэзентацыі на фэсце,
• даведаюцца як зрабіць максімальна інклюзіўнай сваю прэзентацыю,
• абмяняюцца досведам з калегамі.
На што скіраваны курс?
Курс скіраваны на падрыхтоўку НДА да прэзентацыі на фестывалях з магчымасцю атрымаць практычную дапамогу ў рэалізацыі ідэі.
Пры чым тут фестывалі?
Штогод беларусы ладзяць разнастайныя фестывалі, дзе ёсць месца для прэзентацыі грамадскіх ініцыятыў і недзяржаўных арганізацый. Гэтая практыка была закладзеная раней у Беларусі, а цяпер працягваецца на папулярных Tutaka, Hučna Fest ды іншых. Вядома, што сёлета на 2024 год плануюцца гэтыя ды іншыя фэсты, якія даюць грамадскім ініцыятывам і НДА магчымасць прадставіць сваю працу шырокай публіцы, развіртуалізавацца, наладзіць вочны кантакт з мэтавай аўдыторыяй і мажліва нават заангажаваць новых валанцёраў.
З гэтай нагоды, каманда арганізатараў пляцовак грамадскай актыўнасці, заклікае беларускія ініцыятывы загадзя пачаць падрыхтоўку да прэзентацыі, каб улетку прадставіць сваю дзейнасць на якасным узроўні. Падчас трэнінгу можна будзе абмяняцца досведам і падзяліцца ноў-хаў па арганізацыі прэзентацый сваёй дзейнасці.
Калі адбудуцца вебінары?
• Першы адбудзецца 3 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны.
• Другі адбудзецца 16 сакавіка а 11:00 па СЕТ. Працягласць 2 гадзіны.
Запрашаюцца па два прадстаўніка_цы ад беларускіх НДА.
Як падаць заяўку на курс?
Анлайн-заяўкі трэба падаць да 28 лютага не пазней 23:59. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 29 лютага.
Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы.