У папулярным анлайн-перакладчыку з’явілася беларуская мова

Сэрвіс DeepL дадаў беларускую мову ў спіс даступных для перакладу. Пакуль функцыя працуе ў тэставым рэжыме, піша citydog.io.

DeepL

У папулярным анлайн-перакладчыку DeepL цяпер можна перакладаць тэксты з беларускай мовы і на беларускую мову. Ён ужо даступны як у мабільным дадатку, так і на сайце. Побач з назвай стаіць пазнака beta, што азначае: функцыя яшчэ тэстуецца і можа працаваць з недакладнасцямі.

DeepL
Беларуская мова ў DeepL. Скрыншот: мабільны дадатак DeepL

DeepL — нямецкі сэрвіс, запушчаны ў 2017 годзе. Ён хутка стаў папулярным дзякуючы высокай якасці перакладу складаных тэкстаў — тэхнічных, юрыдычных і дзелавых.

Аднак у чэрвені гэтага года сэрвіс раптоўна адключылі для Беларусі і РФ. Пры спробе зайсці на сайт з тэрыторыі Беларусі з’яўляецца паведамленне: «Недаступна ў вашым рэгіёне».