У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Самыя яркія выступленні будуць адзначаныя ўзнагародамі.
Запрашаюць да ўдзелу як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна мець як гатовы праект, так і ідэю на стадыі распрацоўкі. Можна прэзентаваць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў. Прыз за 1 месца — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.); за 2 месца — тэст праекта ад профільнага спецыяліста.
Калі? 28 верасня а 17:00 CET / 18:00 Мінск.
Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак — 27 верасня.
Плануецца запіс. Відэа не будзе выкладацца ў публічны доступ і перадавацца трэцім асобам. Да сустрэчы ў ZOOM можна будзе далучацца пад псеўданімам і не ўключаць камеру.
Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Чытаць яшчэ: Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах