Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правяло краязнаўчую вандроўку па Лідскіх ваколіцах 2 траўня.
Ганчары. Царква
З вялікай цікавасцю вандроўнікі пазнаёміліся з помнікамі гісторыі і культуры гэтай мясцовасці.
Дзікушкі. Руіны палаца
Антон Астаповіч:«Асабліва моцна ўразіла захаванасць вялікай колькасці помнікаў драўлянага дойлідства, якія да нас дайшлі нават з сяр. XVIII ст. Гэта і цэрквы ў Ганчарах і Голдаве, касцёлы ў Беліцы і Нецечы.
Царква ў Дзікушках
Захавалася вялікая колькасць сядзібных комплексаў – руіны ў Дзікушках, Тарнаўская сядзіба, якая цяпер у працэсе рэканструкцыі, Голдаўскі драўляны сядзібны дом.
Голдава. Званіца
Асобна можна гаварыць пра манументальныя мураваныя помнікі – Дзікушская царква, касцёлы ў Ваверцы і Белагрудзе, выглядам якіх і інтэр’ерамі вандроўнікі проста захапляліся.
Ваверка. Касцёл
Чарговым разам выспела ўпэўненасць, што скарбы нашай спадчыны не толькі ў Міры ды Нясвіжы, пра якія толькі і ўзгадваюць часцяком нашыя штатныя запявалы. Скарбы ў любым горадзе, мястэчку, вёсцы. Было б жаданне іх пабачыць і захаваць».
Белагруда. Касцёл
Вандроўка ладзілася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Фотаздымкі: pomniki.budzma.org
Тэгі: Ліда