Як Польшчы жыць з Украінай, Літвой і Беларуссю? Расказваем пра Ежы Гедройця ў відэапраекце «Смаленне вепрука»

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Ці можа эміграцыя ўплываць на палітыку? Як часопіс «Культура» маскіравалі пад Біблію, каб перакідваць у сацыялістычную Польшчу? Навошта генерал Андэрс стварыў літаратурны інстытут? Чаму ідэя пра тое, што Львоў — украінскі, а Вільня — літоўская, спадабаліся не ўсім сябрам Гедройца? Да чаго тут Быкаў, Салжаніцын і Святлана Алексіевіч? Арыстакрат духу — Ежы Гедройц — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.