На якой мове пішуць на Падляшшы? Распавядаем пра творчасць Яна Максімюка, Сакрата Яновіча, Надзеі Артымовіч

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smalennie Viepruka»

Ці існуе асобная «падляшская мова»? Чаму на ёй пішуць лацінкай і хто стварыў яе стандарт? Мікола Янчук, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, Ганна Кандрацюк, Анэта Прымака-Онішк — хто гэта? Што агульнага ў газеты «Ніва» з «Нашай Нівай»? Падляшская літаратура — польская, беларуская, вясковая ці еўрапейскага ўзору? Распавядаем у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.