За што воўк з’еў сямёра казлят? Сакрэт Беларусі схаваны ў казках

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Адкуль у беларускіх казках маскалі? Што зрабілі з папом, які хадзіў да чужых жонак? Як Дунька-Калодка адпомсціла мачысе? Хто такая Каза Дарота? Крывавае вяселле і сямейная тэрапія па-беларуску — як гэта? Як нарадзіць волата? Чаму беларусы здраджваюць свайму герою і куды ён падзеўся? Народныя казкі, пра якія вы не чулі.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.

______________________________________________________________________

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць