Апошні нумар “pARTisan”у прэзентавалі ў Брэсце

Прэзентацыя апошняга, восьмага, нумару культурнага альманаху “pARTisan” адбылася ў мінулую пятніцу ў Брэсце. На імпрэзе прысутнічаў галоўны рэдактар часопісу Артур Клінаў, філосаф Валянцін Акудовіч і журналіст Алесь Анціпенка. 

“Падставовай, метафізічнай, тэмай гутаркі была праблематыка веры ў сучаснай Беларусі, ува што вераць беларусы сёння, – паведаміў Артур Клінаў. Падчас імпрэзы паміж ім і Валянцінам Акудовічам завязалася сур’ёзная дыскусія на тэму веры, за якой пільна сачыў Алесь Анціпенка: ён выступіў у якасці мадэратара дыскусіі.

Імпрэза доўжылася больш за дзве гадзіны, што, па словах Артура Клінава, даволі незвычайна, улічваючы адмену запланаванага выступу барда Зміцера Бартосіка.

Акрамя прэзентацыі апошняга “pARTisan”у і дыскусіі, госці распавялі і пра свой новы доўгатэрміновы праект пад назвай “Калекцыя “pARTіsan”у. Выданне, выпуск якога разлічаны на некалькі год, мусіць стаць буйнешым у Беларусі зборам матэрыялаў па найноўшай беларускай культуры.

Па словах Артура Клінава, наступная імпрэза з удзелам аўтараў і стваральнікаў “pARTisan”у ў Брэсце адбудзецца праз некалькі месцаў. Сачыце за абвесткамі на сайце.

Пра восьмы “pARTisan”
.