• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2022 | Гісторыя

Апошні прытулак. Гайд па магілах паўстанцаў узору 1930-х гадоў

Клопат аб вайсковых пахаваннях стварае здаровы культ абароны незалежнасці, адэкватныя прыклады мінулага не адштурхоўваюць ад любові да Радзімы. Дзе шукаць магілы герояў, палеглых «за нашу і вашу свабоду»?, — піша «Новы Час».


vokladka_22.jpg

1933 год... У Другой Рэчы Паспалітай з размахам адзначаюцца ўгодкі вызвольнага паўстання 1863-га году. На гэтай хвалі і з мэтай патрыятычнага выхавання шкаляроў куратар віленскай навучальнай акругі, у склад якой уваходзілі Беластоцкае, Віленскае і Наваградскае ваяводствы, рассылае цыркуляр, у якім заклікае апекавацца над магіламі герояў.

frahment_cypkuljara.jpg

Да цыркуляра дадаваўся спіс салдацкіх пахаванняў часоў паўстанняў 1831-га і 1863-га году, а таксама часоў апошняй на той момант вайны — савецка-польскай 1919-1921 гадоў. Ад выдання гэтага спісу мінула звыш васьмі дзесяцігоддзяў...

Калі здзьмуць пыл даўніны і зазірнуць у гэтыя даўнішнія дакументы, ці зможам мы па тых звестках адшукаць месцы апошняга спачыну палеглых у баях за Радзіму герояў? Што захавалася ад тых пахаванняў у наш час? Давайце разбірацца.

Навошта навучэнцам хадзіць на магілы?

Юбілеі любілі ва ўсе часы. Угодкі значных гістарычных падзей — чым не нагода для ідэйнага выхавання і замацавання патрыятычных пастулатаў у грамадстве.

«Няма на землях нашай акругі ніводнага павету, у каторым не было б мясцовасці з вайсковымі пахаваннямі», — паведамляецца ў цыркуляры.

Куратар заклікае настаўнікаў арганізаваць школьную моладзь і заахвоціць яе да апекі над пахаваннямі палеглых у бітвах, добраўпарадкаваць іх і падтрымліваць у належным стане. Настаўнікам тлумачыцца, што выкананне гэтага — стварае ў моладзі культ абароны незалежнасці, прыклады мінулага з’яўляюцца цудоўным выхаваўчым сродкам. Канешне, у дакуменце ідзе гаворка аб палеглых паляках на польскіх землях. Але гэта — адбітак часу і люстэрка ўнутранай палітыкі тагачаснай польскай дзяржавы. Натуральна, гаворка ідзе пра беларускія землі.

Усяго ў цыркуляры праводзяцца звесткі па 134 разнастайных пахаваннях — могілках, участках на могілках, паасобных магілах. З іх 1 пахаванне адносіцца да 1831 году, 27 — з часоў паўстання 1863 году і 106 пахаванняў з 1920 году.

Герой у белай комжы эпохі Эміліі Плятэр

Адзінае пахаванне паўстання 1831 году, адзначанае ў цыркуляры, знаходзіцца на Віленшчыне ў мястэчку Свенцяны, што ў некалькіх кіламетрах ад сучаснай дзяржаўнай мяжы.

Гэта магіла ксяндза Ануфрыя Лабуця — кіраўнік мясцовых паўстанцаў з атраду братоў Кубіцкіх і Барткевіча. Святар, які зышоў з амбона і ўзяўся за зброю, каб змагацца з захопнікамі. Загінуў 12 красавіка 1831 года.
Гарадскі гарнізон расійскага войску ў Свянцянах налічваў 140 салдат. Паўстанцы акружылі яго і прытаіліся. Наперад выйшаў капелан Ануфры Лабуць у белай комжы з крыжам і пісталетам і прапанаваў вайскоўцам здацца. Яго паранілі, а потым дабілі штыхом, але ён паспеў крыкнуць: «У атаку!» Свянцяны ўдалося вызваліць...

На магіле святара і па сёння ў дагледжаным стане месціцца вялікі каменны помнік пры касцельным мураваным паркане.

Апошні прытулак паўстанцаў 1863-га

veterany_paustannja_1863_h.__1933_hod_.jpg
Ветэраны паўстання 1863 г. (1933 год)

Помнікі паўстанцам 1863-га году знаходзіліся пераважна ў Беластоцкім і Віленскім ваяводствах. У асноўным гэта магілы на парафіяльных могілках аднаго-двух палеглых у баях за свабоду інсургентаў. Але бывалі выпадкі і пахаванняў у лесе, полі, пры вёсцы... Шмат з гэтых пахаванняў датрывалі да нашага часу, магілы даглядаюцца грамадой, памяць аб героях жыве.

На парафіяльных могілках у Ваўкавыску месцілася ў 1930-я адно пахаванне паўстанцаў, захавалася яно і да нашага часу. Там усталяваны вялікі крыж з сімволікай — паўстанцкімі косамі.

vaukavysk._memaryjalny_kryz_paustancau_1863_64_hh.__vikipedyja_.jpg
Фота: Вікіпедыя

У мястэчку Прозава на мясцовых могілках адзначана дзве магілы, звязаных з падзеямі паўстання. Хутчэй за ўсё, адным з пахаванняў з’яўляецца вядомая сёння магіла ветэрана паўстання Казіміра Шалкевіча. А вось сучасная лакацыя аднаго са згаданых у цыркуляры пахаванняў у Ваўкавыскім павеце — таямніца. Захаваўся здымак той магілы. Гэта апошні зямны прытулак паўстанца Ябланоўскага ва ўрочышчы «Polacki Ostrowok».

mahila_va_va_uroczyszczy__polacki_ostrowok_.jpg
Магіла ва ўрочышчы «Polacki Ostrowok»

Цікавае назіранне з дакумента: магілы паўстанцаў, якія змяшчаюцца ў Ашмянскім павеце, амаль усе ідэнтыфікаваныя, пахаваныя там удзельнікі паўстання адзначаныя ў цыркуляры. Так, на парафіяльных могілках у Ашмянах знайшоў супакой паўстанец Александровіч, у Смаргоні — магіла інсургента Апановіча, а ў старажытных Гальшанах былі пахаваныя паўстанцы Станевіч і Ласінскі.

У ваколіцах Вілейкі ў вёсцы Уладыкі да нашага часу на вясковых могілках захавалася пахаванне паўстанцаў. Там брацкая магіла. Сёння на ёй стаіць вялікі крыж, а вось пліта, якая таксама захавалася, была ўсталяваная якраз у 1933 годзе. Што ж, можна смела меркаваць, што яе ўсталяванне адбылося не без удзелу вучнёўскай грамады, якой цыркуляр прадпісваў клапаціцца аб магілах палеглых герояў.

kryz_paustancau_u_vjoscy_uladyki._hlobus_belarusi__autar_dzjanis_kanecki.jpg
Крыж паўстанцаў у вёсцы Уладыкі. Глобус Беларусі, аўтар Дзяніс Канецкі

Цалкам магчыма, што і ў вёсцы Свірдуны ў ваколіцах Лынтупаў пліта на магіле паўстанцаў, якая захавалася да сёння, з’явілася ў 1933 годзе. Сёння побач з ёй стаіць і вялікі драўляны крыж.

У ваколіцах Камаяў у вёсках Каралінава і Каралеўцы пазначаюцца асобныя магілы інсургентаў. Пры гэтым у Каралінава — магіла паўстанца Даноўскага. Меліся пахаванні і ў Дрысвятах, і ў вёсцы Казлы з гміны Порплішча Дзісненскага павету.

Памылка чыноўнікаў

Цыркуляр паведамляе таксама аб асобным пахаванні паўстанца 1863-га ў Відзах. Але, як вядома, там пахаваны Тамаш Ваўжэцкі — удзельнік паўстання 1794 г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Можа польскія чыноўнікі памыліліся ў вызначэнні пахавання, а можа ў тамтэйшых краях згубілася ў віры часу невядомая сёння нам магіла паўстанцаў.

pomnik_tamaszu_vauzeckamu__vidzy_2018_h..jpg
Помнік Тамашу Ваўжэцкаму, Відзы 2018 г.

Пахаванне, якое з’яднала палеглых

Шмат пахаванняў знаходзіцца ў вёсках Віленскага краю, у той частцы, якая сёння належыць Літве. Гэта магілы ў Рушышках, Баранішках з ваколіц Свянцян, пахаванні ў Мамова, Енклерышках, Мацэлі, Білдзішках, Багумілішках, Памагільніку з Віленска-Троцкага павету.

Варта адзначыць пахаванні, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, але зусім блізкія ад беларускай мяжы — магілы ў ваколіцах Сувалак і Аўгуставе. Што цікава, пасля Другой сусветнай вайны магіла паўстанцаў 1863-га была аб’яднана з магілай салдат Чырвонай арміі. Так і спачываюць разам жаўнеры розных эпох, розных войнаў.

auhustou_lodz.fotopolska.eu.jpg
lodz.fotopolska.eu

Сляды змагання з бальшавікамі

Не засталася бясследнаю вайна паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, баі якой пракаціліся па беларускіх гарадах і вёсках. І як напамін пра яе — могілкі і асобныя пахаванні жаўнераў. Ці ж не ў кожным буйным горадзе ці мястэчку Віленскай навучальнай акругі меліся пахаванні часоў апошняй на той момант вайны. У цыркуляры паведамлялася, што парафіяльных могілках Горадні было 147 магіл палеглых і 114 магіл у Ваўкавыску.

vajskovyja_mohilki_u_vaukavysku.jpg
Вайсковыя могілкі ў Ваўкавыску

Асобныя ўчасткі з вайсковымі пахаваннямі ці вайсковыя могілкі былі ў Свіслачы, Баранавічах, Міры, Нясвіжы, Снове, Наваградку, Слоніме, Лідзе (там могілкі мелі назву «Абаронцаў Ліды»), Ашмянах, Смаргоні, Маладзечна, Вілейцы, Паставах, Глыбокім.

vajskovyja_mohilki_u_hlybokim.jpg
Вайсковыя могілкі ў Глыбокім

baranaviczy__mahila_nevjadomaha_saldata.jpg
Баранавічы, магіла невядомага салдата

P.S. У гэтым гайдзе па пахаваннях звесткі агульныя, пададзеныя павярхоўна, бо дакладная ідэнтыфікацыя ўсіх пахаванняў з цыркуляру 1930-х — справа сур’ёзнага даследавання з выездам у тыя месцы, дзе навекі спачылі героі... Калі шаноўны чытач будзе мець час і ахвоту, звесткі можна ўдакладніць. Хто ведае, да якіх цікавостак і невядомых мясцінаў можа прывесці гэты пошук.

А знайсці спіс пахаванняў 1933 года не так ужо і складана. Апублікаваны ён у выданні Dziennik Urzędowy Kuratorjum Okręgu Szkolnego Wileńskiego у нумары 8-9 за 1 жніўня 1933 года, цыркуляр № 118 на старонках 369-376.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип