«Апошні сьпеў» ад Vicious Crusade

05.02.2010 Музыка

vicious-crusade350

Лідэры беларускай мэтал-сцэны прэзэнтуюць у новым туры на «Тузіне Гітоў» свой «Апошні сьпеў» — беларускамоўную вэрсію песьні «Final Chapter» з свайго самага значнага альбома The Unbroken. Трэк быў адмыслова запісаны для перавыданьня дыску. «Калі мы пабачылі пераклад з ангельскай гэтай песьні, адразу вырашылі яе запісаць», — кажа лідэр гурта Зьміцер Басік. Тэкст цалкам.