• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.05.2016 | Літаратура

Апошняя кніга Барыса Сачанкі

У выдавецтве «Кнігазбор» у Бібліятэцы ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» «Кнігарня пісьменніка» выйшла пасмяротная кніга Барыса Іванавіча Сачанкі «Пад сузор’ем сярпа і молата». 15 мая вядомаму пісьменніку магло б споўніцца 80 гадоў…

Барыс Іванавіч Сачанка

Нячаста здараецца такое, што пасля смерці прыкметнага аўтара праходзяць дзясяткі год, і раптам аб’яўляецца невядомая ягоная кніга. Тым не менш, з празаікам, гісторыкам, галоўным рэдактарам «Беларускай Энцыклапедыі» Барысам Сачанкам здарылася менавіта так: сваю апошнюю кнігу «Пад сузор’ем сярпа і молата» ён паспеў здаць у выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кніга не задумвалася як развітальная, наадварот, Сачанка быў поўны планаў на будучыню, аднак раптоўная смерць перакрэсліла іх усе. У выдавецтве таксама пачаліся незразумелыя затрымкі з выхадам кніг. Урэшце, праляжаўшы дзесяць гадоў на складзе, рукапіс кнігі вярнуўся ў сям’ю Барыса Сачанкі, да ягонай дачкі Галіны.

Кніга змяшчае тэксты, напісаныя Барысам Сачанкам у апошнія гады жыцця. Адкрывае зборнік аўтабіяграфічная аповесць “Засталіся толькі ўспаміны…” – пра ваеннае дзяцінства ў вёсцы Вялікі Бор, паўсядзённае жыццё на акупаванай тэрыторыі, а пасля спаленне вёскі і высылку насельніцтва на працы ў Германію. Гэта, зрэшты, і адзіны дастаткова аб’ёмны тэкст у зборніку. Асноўная частка кнігі – мемуарныя нататкі і літаратурныя запісы з часоў працы Барыса Сачанкі ў рэдакцыі часопіса “Полымя” (1960-1976), узгадкі пра выдатных пісьменнікаў і цяжкі ход рэбілітацыі рэпрэсаваных, які распачаўся пасля ХХ з’езду КПСС і выкрыцця культу асобы Сталіна.

Рэабілітаваныя стаюцца героямі не толькі кароткіх мемуарных мініяцюр, але і цэлых нарысаў, напісаных ужо не толькі на аснове асабістага знаёмства з імі і іх сваякамі, але перш за ўсё дзякуючы працы ў архівах, што наноў адкрыліся пасля хрушчоўскай адлігі толькі напрыканцы 1980-х, у час гарбачоўскай перабудовы і новай, значна больш маштабнай хвалі рэабілітацыі ахвяраў сталінскага тэрору.

Адной з грунтоўна прапрацаваных Сачанкам тэм была літаратура паваеннай беларускай эміграцыі – ёй у апошняй кнізе пісьменніка прысвечана ці мала старонак з публікацыяй малавядомых фактаў біяграфіі ўдзельнікаў літаратурнага руху на выгнанні, іх лістоў і нават некаторых твораў. Разам з архіўнай дзейнасцю, Барыс Сачанка быў вядомы як зацяты бібліяфіл, і аповеды пра здабыццё рэдкіх беларускіх выданняў дадуць нямала асалоды сучасным збіральнікам кнігі.

Барыс Іванавіч Сачанка Пад сузор'ем сярпа і молата

Артыкулы, эсэ, дзённікавыя запісы, мініяцюры Барыса Сачанкі, сабраныя ў кнізе «Пад сузор’ем сярпа і молата» друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Полымя”, штотыднёвіку “ЛіМ”. На той бурлівы час пачатку 1990-х яны былі надзвычай прыкметныя, бо змяшчалі невядомыя факты з беларускай гісторыі, у тым ліку і перш за ўсё – гісторыі беларускай літаратуры. З упэўненасцю можна сказаць, што гэтыя факты і цяпер недастаткова засвоеныя і ўсім даступныя. Архівы сталінскага тэрору зноў надоўга зачыніліся, эміграцыйная літаратура па-ранейшаму не выдаецца дзяржавай, а таму чытанне апошняй, насычанай фактамі, кнігі Барыса Сачанкі прынясе немалую асалоду і даследчыку-літаратуразнаўцу, і гісторыку, і ўрэшце кожнаму хто цікавіцца літаратурай.

Шукайце зборнік Барыса Сачанкі ў кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6).

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце

У Вілейцы адкрылася выстава аўтарскіх лялек ручной працы «Шчасце ў кішэні» Кацярыны Камельчык. Работы мастачкі з Маладзечна...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў

16 і 17 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «Забалоцце» ў пастаноўцы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі

Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыццё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 снежня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Вечар вакальнай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце
    Тэатр
    Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў
    Гісторыя
    Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 снежня
    Літаратура Вандруем разам
    Да дня народзінаў паэта: вандруем шляхамі Максіма Багдановіча
    Культура Гісторыя Сармат
    Што і як піла шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру
    Грамадства Беларуская мова
    Паляк Альберт Ежы Вяжбіцкі: «Размаўляю па-беларуску, каб мова не загінула»
    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі
    Культура Грамадства
    Як па-беларуску павіншаваць з Калядамі і Новым годам? Падборка пажаданняў

Афіша

  • 09.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 09.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 09.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 09.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 09.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 09.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 09.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 09.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    • Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    • Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип