«Аповед пра ўнутраную сілу і надзею на вяртанне». У Варшаве адкрываецца фотавыстава «Эміграцыя вачамі дзяцей»

Як адаптуюцца за мяжой дзеці, вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычных падзей апошніх гадоў, а таксама дзеці, якія перажылі падвойную эміграцыю з-за вайны ва Украіне. Пра гэта раскажа дакументальная выстава беларускай журналісткі Аксаны Дабрыянец «Эміграцыя вачыма дзяцей».


Afiša

Выстаўка прадстаўляе серыю дакументальных фатаграфій, якія перадаюць іх паўсядзённае жыццё, эмоцыі і адаптацыю да новых рэалій за мяжой.

Выстава адкрыецца 15 верасняў Stacja Praga і працягнецца да 15 кастрычніка 2024 года.

Аб выставе:

«Эміграцыя вачыма дзяцей» — гэта візуальная хроніка лёсу дзяцей-эмігрантак: у, якія апынуліся ўдалечыні ад роднай хаты. Праект факусуецца на дзецях і падлетках, чые сем’і былі вымушаны пакінуць краіну ў пошуках бяспекі. Праз фатаграфіі аўтарка паказвае, як дзеці спраўляюцца са зменамі, знаходзяць новыя шляхі для выказвання сваіх пачуццяў і ўсталёўваюць сувязь з навакольным светам.

Аксана Дабрыянец адзначае: «Кожны кадр — гэта не проста момант іх жыцця, а аповед пра ўнутраную сілу і здольнасць адаптавацца, пра надзею на вяртанне і імкненне знайсці сябе ў новым асяроддзі».

Экспанаты:

На выставе будуць прадстаўлены:

— Дакументальныя фатаграфіі, якія адлюстроўваюць эмацыйныя і псіхалагічныя аспекты жыцця дзяцей у эміграцыі.
— Тэкставыя інтэрв’ю, у якіх дзеці расказваюць пра свае ўражанні ад новага жыцця.

Дата і месца правядзення:

Адкрыццё выставы адбудзецца 15 верасня 2024 года а 16:00.

Адрас: Stacja Praga, ul. Zaokopowa 5

Праграма адкрыцця:

На адкрыцці выступіць аўтарка праекта Аксана Дабрыянец, а таксама запрошаныя эксперткі, якія працуюць з псіхалагічнай адаптацыяй дзяцей. Вечар завершыцца экскурсіяй па выставе, падчас якой аўтарка раскажа пра гісторыю стварэння кожнай серыі фатаграфій.

На час работы выстаўкі запланаваны тэматычныя мерапрыемствы: дыскусіі на тэму эміграцыі, дзіцячай псіхалогіі і адаптацыі ў новым грамадстве.

Арганізатары і партнёры:

Выстава праводзіцца пры падтрымцы стыпендыяльнай праграмы DW сумесна з PressClubBelarus.