У аўдыяфармаце выйшлі аповесці Андрэя Федарэнкі «Салдат», «З кошыкам» і «Дзікі луг» на kamunikat.org.
«Советская Родина» — паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй — цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі «Салдат» гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства.
Паслухаць можна тут.
«З кошыкам». Калі вы любіце хадзіць па грыбы — гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі ня любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе — наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават, калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра нашае жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не заўважаем тых маленькіх радасцяў, якія яно здольнае падарыць.
Паслухаць можна тут.
«Дзікі Луг» — гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой — пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў «прахадных». Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялікага рамана. Шэдэўр па кульмінацыі, калі... Зрэшты, паслухайце самі.