Арсень Кісляк, ён жа AP$ENT, пераклаў свой хіт «Можна я з табой» на ангельскую і зняў новы кліп для яго, піша «Наша Ніва».
Песня «Можна я з табой», прысвечаная тэрміновай эміграцыі з Беларусі праз пагрозу пераследу, узарвала тыкток і стала гімнам коцікаў.
У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Арсень Кісляк распавядаў, што песня «Можно я с тобой» з’явілася ў Грузіі, куды Арсень разам з жонкай быў вымушаны экстранна эвакуіравацца ў студзені 2022 года. Рэч у тым, што каханую артыста затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем — сям’я вымушана была хутка з’ехаць з Беларусі адразу пасля суда. Амаль усё музычнае абсталяванне давялося пакінуць на радзіме.
Чытайце яшчэ: «Яндэкс музыка» па патрабаванні Раскамнагляду заблакавала старонку беларускага артыста Ap$ent