Сёлета ў склад журы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Павел Бераговіч — старшыня фонду «Вяртанне», фундатар прэміі
Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем
Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі «Дэбют» у 2013 годзе
Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2013 годзе
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі.
Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.