• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.10.2016 | Літаратура

Арнольд Макмілін: “Імкнуся пісаць як “добры дзядзька”

У прафесара Арнольда Макміліна атрымалася тое, на што наўрад ці пайшлі б беларускія літаратурныя крытыкі. А калі б нават і рызыкнулі, то яшчэ невядома чым бы такая задума скончылася. Новая кніга спадара Арнольда “Рунь” — дэталёвы разбор творчасці сарака (!) маладых беларускіх паэтаў — для беларускага літпрацэсу кніга адначасова важная і незвычайная.

“Тэндэнцыі пісаць пра жывых аўтараў у нас няма, — кажа літаратурны крытык Ганна Кісліцына. — Часцей пішуць пра Купалу альбо Коласа. А тут мы маем кнігу пра маладых паэтаў, і гэта пэўная адказнасць: бывае такое, што пасля першага-другога зборніка аўтар можа ўвогуле больш нічога не напісаць. Да таго ж спадар Арнольд не баіцца класіфікаваць маладых паэтаў: “навешваць ярлыкі”, якіх мы найчасцей імкнёмся пазбягаць”.

На прэзентацыю, што адбылася ў мінскай кнігарні “логвінаЎ”, Арнольд Макмілін прыехаў разам з калегам і сябрам, перакладчыкам Джымам Дынглі — яшчэ адным брытанскім спецыялістам па беларускай літаратуры.

“Насамрэч я пісаў пра паэтаў, чые кнігі трапілі мне ў рукі. Я вельмі хацеў напісаць пра маладых літаратараў і вельмі ўдзячны выдавецтву за тое, што ўзялося выпусціць маю кнігу. Я не люблю паводзіцца як “стары чалавек”, казаць: “Вось ты лепшы, а ты горшы”. Я спрабую пісаць як такі сабе “добры дзядзька”.

“Хваліць Арнольда не трэба, — паўжартам кажа Джым Дынгі. — Пры гэтым я ў захапленні ад ягонай працавітасці, умення працаваць з тым, што мы па-англійску называем “тонкія томікі вершаў”. Я хачу сказаць пра ролю перакладчыкаў: хваліце іх, бо менавіта перакладчыкі ствараюць культурны мост паміж нашымі краінамі”.

“Беларусь і Брытанію аб’ядноўвае назва — Альбіён, ад слова “альба” — “белая”, — кажа перакладчыца кнігі “Рунь” Вольга. — На вялікі жаль, на гэтым агульнае амаль заканчваецца, для ангельцаў Беларусь — як іншая планета, Марс ці Венера. І ім няма часу задавацца пытаннем, ці ёсць на гэтым Марсе жыццё. А спадар Арнольд, як астраном, глядзіць на наш Марс і гатовы кожнаму ахвочаму прачытаць лекцыю пра жыццё нашай планеты. Спадара Арнольда называлі “буржуазным аб’ектывістам” — нешта ў гэтым ёсць. Але ён праз свой аб’ектыў бачыць часам тое, чаго мы не заўважаем ці проста не ўспрымаем тут. Мы мусім быць удзячныя Арнольду Макміліну за магчымасць паглядзець на сябе звонку”.

“Арнольд Макмілін — гэта чалавек-установа, чалавек-інстытуцыя, ён робіць для нас тое, што ў любой нармальнай краіне робіць мясцовы даследчы інстытут, — кажа паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. — Мяне ягоныя кнігі чапляюць за жывое, з 40 аўтараў, пра якіх ён піша, я ведаю хіба 32, значыць, на астатніх варта звярнуць увагу. Пісаць пра далёкія, “бяспечныя” часы нашмат прасцей, а вось пісаць пра жывых — заўжды рызыка паслізнуцца, і спадар Арнольд — гэта той выпадак, калі адлегласць дазваляе рызыкаваць”.

“Я паспеў пабыць і гідам па Мінску, і перакладчыкам манаграфіі спадара Арнольда, — кажа Віктар Жыбуль. — Памятаю, як мяне ўразілі англійскія падрадкоўнікі беларускіх вершаў. Паэты, якія ў нас звыкла лічацца традыцыяналістамі, у падрадкоўніках пачалі выглядаць на мадэрністаў. Я ажно заганарыўся за нашу паэзію. Пасля кнігі “Пісьменства ў халодным клімаце” здавалася, што Макмілін спыніцца альбо адкладзе далейшае вывучэнне беларускай літаратуры, але ён неўзабаве выдае новую кнігу. І гэта файна”.

На пытанне “Што было самым складаным у працы над кнігай?” спадар Макмілін каротка адказвае: “Дрэнныя слоўнікі”. І дадае, што гэта ягоная апошняя кніга, далей будуць выступы і проста вывучэнне літаратурнага кантэксту. Але ўпэўненасці ў ягоным голасе не чутно.

“Кніга “Рунь” прысвечаная айцу Аляксандру Надсану, — кажа Уладзімір Някляеў. — Гэты чалавек павярнуў да беларушчыны Веру Рыч, павярнуў унікальных навукоўцаў — Джыма і Арнольда. Дарэчы, Джым Дынглі  ў атмасферы сакрэтнасці падрыхтаваў юбілей Арнольда Макміліна з семінарамі, дыспутамі, канцэртамі. І гэта дарагога варта. Толькі такія людзі і могуць займацца тым, што ёсць сапраўднай літаратурай. А беларуская літаратура на сёння — адна з самых сапраўдных у свеце”.

 

Мікалай Левертаў

Глядзіце таксама:

Брытанскі крытык прадставіў кнігу пра ЖЫВЫХ беларускіх паэтаў (фота)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип