Прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту Арнольд Макмілін прыехаў у Менск на кангрэс беларусістаў не з пустымі рукамі — зь ёмістай, больш за 1000 старонак, кнігай «Пісаньне ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 70-х гадоў да нашых дзён». Падобных дасьледаваньняў па-ангельску яшчэ не было. Па заканчэньні кангрэсу самы вядомы ў Вялікабрытаніі беларусіст быў госьцем нашага радыё. Тэкст цалкам.