У Гомелі на мірнай акцыі затрымалі артыста «Тэатра адкрытых»

Акцёра незалежнага гомельскага Тэатра Леаніда Маркевіча затрымалі на нядзельнай мірнай акцыі.

501-lenia.jpg


Леанід правёў ноч за кратамі, сёння яго павінны судзіць, паведамляюць «Моцныя Навіны».

Нагадаем, па дадзеных праваабаронцаў, 20 верасня ў Гомелі на мірнай акцыі затрымалі каля 30 чалавек.

Гомельскі незалежны «Тэатра адкрытых» выпусціў ролік з вершам Янкі Купалы. Па словах акцёраў, яны не змаглі застацца ў баку ад тых падзей, што зараз адбываюцца ў Беларусі, і выказаліся супраць «бязмежнага гвалту і нахабнага падману». У здымках узяў удзел і Леанід Маркевіч.