Акцёры трупы «Тэатра адкрытых» не змаглі застацца ў баку ад тых падзей, што зараз адбываюцца ў Беларусі, і выказаліся супраць бязмежнага гвалту і нахабнага падману, паведамляюць аўтары відэа ў сваіх сацыяльных сетках.
Радкі Янкі Купалы не губляюць сваёй актуальнасці і цяпер. Як і стагоддзе таму беларусы прагнуць «людзьмі звацца».
«Тэатр адкрытых» запускае флэшмоб #вершысвабоды. Шукайце пад гэтым хэштэгам паэтычныя тэксты, якія наўпрост ці ўскосна маюць дачыннене да таго, што адбываецца ў нашай краіне.
Посмотреть эту публикацию в InstagramПубликация от Театр Открытых (@gomel_open_t)