За апошнія 2 гады ў Рэспубліку Беларусь вернуты 24 арыгінальныя культурныя каштоўнасці. Пра гэта паведаміў намеснік Міністра культуры Сяргей Саракач падчас выніковага пасяджэння Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Апроч згаданых арыгінальных каштоўнасцяў, па інфармацыі Міністэрства культуры, за 2 гады ў Беларусь вернуты 1414 электронных копій і 777 лічбавых копій, у тым ліку архіўных дакументаў, кніг, фатаграфій, твораў мастацтва. Вернутыя прадметы і іх копіі ўкаранёны ў экспазіцыі і выставы музейных устаноў Беларусі.
Камісія зацвердзіла план працы на 2023 год.