МаёПрава#3: Як адстаяць асабістую прастору?

15.05.2019 Маё права

Пабачыў свет трэці ролік у межах праекту "Маё права", які прысвечаны асабістай прасторы.

Што рабіць, калі настаўнік груба парушае асабістую прастору вучня? Да каго трэба звяртацца ў першую чаргу, калі такія парушэнні пачынаюць набываць рэгулярны характар? Да чаго можа прывесці празмерная ўвага з боку настаўніка? Тлумачыць і дае парады Наталля Данілава – выкладчык псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка.

Калі хочаце, каб у наступных выпусках мы разгледзілі вашыя сітуацыі – дасылайце лісты на razam@budzma.org з пазнакай “Маё права”.