Астравецкія сустрэчы Акуліна і Дранько-Майсюка

13 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Астравеччыну, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у аздараўленчым лагеры “Ластаўка”, на памежнай заставе “Лоша” і ў Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

“Без перабольшання можна сцвярджаць, што паездка на Астравеччыну прайшла ўдала, хоць выступленні заўважна розніліся паміж сабой, найперш сваёй паэтычнай танальнасцю. У дзіцячым лагеры “Ластаўка” асноўны акцэнт быў зроблены на весялосць і інтэрактыўнасць. Сустрэча з маладымі вартавымі межаў Айчыны насіла патрыятычна-выхаваўчы характар. А з бібліятэчнымі работнікамі ў Астраўцы мы шчодра дзяліліся паэтычным лірызмам і песеннай цеплынёй”, — расказалі пра свае ўражанні ад вандроўкі на Астравеччыну выступоўцы.

Тэгі: