• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2017 | Кіно

«Атлант Тэлекам» і velcom прэзентавалі ірландскі мультфільм у беларускай агучцы на Дзень святога Патрыка

17 сакавіка ў кінатэатры «Масква» адбылася прэм’ера ірландскага анімацыйнага фільма «Таямніца Келза» у прафесійнай беларускай агучцы. Нарэшце, дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды» і яго афіцыйным партнёрам «Атлант Тэлекам» і velcom, у беларусаў з’явілася магчымасць глядзець сусветнае кіно на роднай мове ў кінатэатрах.

Нагадаем, что 17 сакавіка Ірландыя, а разам з ёю ўвесь свет, адзначае нацыянальнае свята — Дзень святога Патрыка. Таму магчымасць паглядзець мультфільм ірландскага рэжысера ў беларускай агучцы стала для гледачоў выдатным спосабам не толькі адзначыць міжнароднае свята, але і аддаць належнае беларускай культуры.

Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан. Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

«Праект «Беларускія ўікенды» пачынаўся як прыватная ініцыятыва — разам з маім сябрам Паўлам Харланчуком мы вырашылі перакладаць фільмы на беларускую мову і агучваць іх, бо адчувалі, што гэтага тое, чаго не хапае ўсім беларусам. Зараз у нас ёсць творчая каманда аднадумцаў, а таксама спіс з 20 агучаных фільмаў. Але для паспяховага развіцця праекту нам неабходны быў партнёр, які б не толькі мог падтрымаць нашу ідэю, але таксама падзяляў бы нашы погляды і каштоўнасці. Мы вельмі рады, што партнёрамі сталі менавіта «Атлант Тэлекам» і velcom, таму што нам блізкая філасофія гэтых брэндаў», — адзначыў кіраўнік праектаў «Кінаконг» і «Беларускія ўікенды» Андрэй Кім.

Зараз каманда праекта «Кінаконг» аб’ядноўвае шэраг прафесійных акцёраў. Сярод іх — Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Алесь Маўчанаў, Уладзімір Глотаў, Сяргей Жбанкоў. У 2016 годзе у межах праекта гледачам былі прадстаўлены 10 фільмаў.

«Папулярызацыя беларускай мовы і культуры – гэта наша агульная мэта, тое, што аб’ядноўвае брэнды «Атлант Тэлекам», velcom і праект «Беларускія ўікенды». Таму наша першасная задача як партнёраў – зрабіць так, каб праект набыў вялікі размах і стаў агульнавядомым», — адзначыў начальнік адзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў.

«Атлант Тэлекам» і velcom плануюць фінансаваць агучванне фільмаў для праекта «Беларускія ўікенды». Акрамя гэтага, частка агучаных у межах праекта стужак з’явіцца на сервісах інтэрактыўнага тэлебачання «Атлант Тэлекам» і voka. А неўзабаве праект «Беларускія ўікенды» набудзе рэспубліканскі размах. Паказы, аналагічныя тым, што ладзяцца для мінскіх гледачоў, распачнуцца ў кінатэатрах абласных цэнтраў, а потым і іншых гарадоў Беларусі.

Падрабязнасці на сайце kinakong.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип