• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.05.2015 | У краіне Культура

Аўгустоўскі канал адкрые летні сезон святам народнай творчасці

Аўгустоўскі канал 31 мая адкрые летні турыстычны сезон святам народнай творчасці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Наталля Рамановіч.

Адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” пройдзе на шлюзе Дамброўка і па традыцыі адзначыць пачатак рэкрэацыйнага сезону, які ў гэтым годзе крыху позніцца з-за сырога і прахалоднага надвор’я. Для гарадзенцаў і турыстаў арганізатары падрыхтавалі разнастайную праграму, яна пачнецца папаўдні і разлічана на ўвесь светлавы дзень. Гасцей чакаюць канцэрты, гульні для дарослых і дзяцей, конкурсы, тэатралізаваныя пастаноўкі.

Па ўжо існуючай традыцыі старт святу дасць касцюміраванае тэатралізаванае шэсце ўстаноў культуры Гродзенскага раёна, якое завершыцца сімвалічным спускам на ваду маляўнічага карабля, вырабленага з падручных сродкаў.

У праграме фестывалю таксама выстава-кірмаш вырабаў народных умельцаў. Майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра правядуць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Для гасцей адбудзецца таксама выстава-кірмаш кулінарных вырабаў, пройдуць канцэрты вядомых ансамбляў і эстрадных выканаўцаў вобласці. Будзе арганізавана дзіцячая гульнявая пляцоўка, выязны гандаль.

На шлюзе адкрыюцца звыш 20 гасцінных падворкаў розных устаноў культуры Гродзенскага раёна. Падворкі будуць змагацца ў аглядзе-конкурсе на самую арыгінальную ідэю і яе ўвасабленне.

Завершыцца свята танцавальна-забаўляльнай праграмай з удзелам творчых калектываў клубных устаноў.

Адкрытпе рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” праводзіцца штогод з мэтай развіцця і ўмацаванне культурных сувязяў, папулярызацыя народнай творчасці і традыцый, адпачынку на Аўгустоўскім канале. У жніўні рэкрэацыйны парк прымае яшчэ адзін, ужо міжнароднага значэння фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. У летні перыяд на беларускай частцы канала праходзяць шматлікія сплавы, спартыўна-турыстычныя і іншыя мерапрыемствы. З 2 мая тут пачаў працаваць сезонны рачны памежны пункт “Лясная – Рудаўка”, які дазваляе перасякаць беларуска-польскую мяжу арганізаваным групам на водных сродках перамяшчэння па папярэдніх заяўках. У цяперашні час вырашаюцца пытанні арганізацыі на папулярных участках канала сезонных пунктаў пракату, месцаў грамадскага харчавання і іншых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры. У стадыі рэалізацыі на Аўгустоўскім канале знаходзяцца некалькі больш буйных праектаў па стварэнні турысцка-рэкрэацыйных комплексаў і гасцініц.

 

БелТА

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип