• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.12.2015 | У краіне

Бабруйчане возьмуць удзел у флэшмобе «Святкуем Нобеля разам!»

10 снежня ў Стакгольме адбудзецца цырымонія цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы гэтага не пакажуць.

Нагадаем, аўтар кніг «Цынкавыя хлопчыкі», «У вайны не жаночае аблічча» стала першай у гісторыі Беларусі пісьменніцай, якая атрымае «Нобеля» ў літаратуры.

Аднак цяперашняе кіраўніцтва краіны дэманстратыўна ігнаруе Святлану Алексіевіч. З улікам сітуацыі, не чакаючы «падарунку» ад уладаў, у сацыяльных сетках быў арганізаваны творчы флэш-моб “святкуем Нобеля разам!».

За некалькі дзён у спецыяльнай групе ў фэйсбуку зарэгістравалася больш за 800 чалавек. Мэта – павіншаваць пісьменніцу, адсвяткаваць падзею разам з ёй, паказаць сваё неабыякавасць і гонар за поспех суайчынніцы.

У «адказ» на адмову ТБ-каналаў – шэраг публічных пляцовак, кафэ і рэстаранаў заявілі пра свой намер трансляваць цырымонію ўручэння «Нобеля».

Так, у Бабруйску трансляцыя ўручэння «Нобеля» пройдзе ў тайм-клубе «1387».

«Пытанне аб тым, далучацца да акцыі ці не нават не стаяла. Я не думаю, што гэта тая падзея, якую можна прапусціць. Для Беларусі гэта вельмі важна. Мы збярэмся разам з аднадумцамі і абмяркуем свае ўражанні. Да нас могуць далучыцца ўсе ахвочыя. Гэта тое, што я магу зрабіць для бабруйчанаў – даць пляцоўку», – кажа дырэктар тайм-клуба Наталля Халанская.

Таксама ў тайм-клубе будзе стаяць скрыня для віншаванняў Святлане Алексіевіч, якая будзе знаходзіцца там з 10 па 24 снежня.

Бабруйцы могуць прыйсці на трансляцыю ўручэння літаратурнага «Нобеля» 10 снежня па адрасе: вуліца Савецкая, 97-2. Тайм-клуб «1387».

Пачатак – у 18.00. Уваход вольны.

 

Вікторыя Вінаградава,

babruysk.by

Тэгі: Бабруйск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип